Не цалуйцеся на вуліцах!

Відэаапытанне

Мінчукі даюць парады, як пазбегчы свінога грыпу.

20.08.2009 / 08:58

На сайце nn.by стартуе новы праект - «Пытанне тыдня». Кожны тыдзень нашыя відэажурналісты будуць задаваць актуальныя пытанні звычайным людзям на вуліцы.

Як вядома, у нашай краіне зарэгістраваны першы выпадак свінога грыпу. Ці чулі беларусы пра гэтую хваробу? Як яны будуць з ёй змагацца?

Нехта раіць піць малако з мёдам, іншы - кульнуць чарку. Адзін свята верыць у свой імунітэт, іншы лічыць, што істэрыя вакол свінога грыпу - вынік змовы фармацэўтычнага бізнэсу. Падрабязнасці - у нашым відэа:

Вольга Жарнасек і Таццяна Гаўрыльчык