1 000 супрацоўнікаў Мотавелазаводу – у неаплачаных адпачынках

20.08.2009 / 10:16

За даўгі ў некалькі мільярдаў рублёў заводу адключылі электрычнасць.

За жнівень з канвеера сышлі толькі 2000 ровараў, паведамляе СТВ.

У жніўні 2007 г. фірма «ATEC Holding Gmbh» склала дамову куплі‑продажы 100% акцыяў ААТ «Мотавела» за 15,6 млрд рублёў. Аўстрыйская кампанія абавязалася захаваць спецыялізацыю завода і яго гандлёвую марку, а таксама інвеставаць у развіццё прадпрыемства ў 2007—2012 гадах не менш за 20 млн даляраў.

ААТ «Мотавела» заснаванае 6 лістапада 1945 гады як роварная вытворчасць. Ад 1951 г. прыступіла да выпуску матацыклаў. Мінскі мотавелазавод быў ператвораны ў ААТ у 1999 г. Сто адсоткаў яго акцый належала працоўнаму калектыву.