«Ён сваю ролю адыграў». Лукашэнка мае намер правесці нараду з рэзідэнтамі ПВТ

«У свой час без усялякай моды стварылі Парк высокіх тэхналогій. Ён сваю ролю адыграў і адыгрывае ў цяперашні час», — заявіў сёння Лукашэнка.

04.04.2022 / 11:09

«Я хачу, каб вы сёння гэтую тэму закранулі і праінфармавалі мяне, што там адбываецца ў гэтым парку, наколькі там тэндэнцыя адтоку кадраў.

Як мяне інфармуюць: такі ўжо там адток, што заўтра загіне Беларусь без айцішнікаў», — адзначыў сёння Аляксандр Лукашэнка, слухаючы даклад па праекце ўказа аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі.

Ён расказаў аб планах правесці нараду з прадстаўнікамі IT-сферы, якія працуюць у ПВТ, і прыняць шэраг рашэнняў.

«Працэс ад'езду некаторых айцішнікаў ўсе-такі назіраецца, і, магчыма, ён не малы. Нам трэба паглядзець з пункту гледжання бяспекі, наколькі гэта небяспечна для Беларусі. З іншага пункту гледжання, трэба ўсё ж такі разабрацца з IT-тэхналогіямі, IT-паркамі і з гэтымі айцішнікамі, каб у нас былі роўныя ўмовы для ўсіх. Час прыйшоў для таго, каб вырашаць гэтыя пытанні», — падкрэсліў Лукашэнка.

Nashaniva.com