У Марыупалі створаная калабарацыянісцкая мэрыя

У Марыупалі, за кантроль над якім дагэтуль ідуць зацятыя баі паміж украінскімі і расійскімі войскамі, дэпутаты мясцовай рады ад прарасійскай, цяпер афіцыйна забароненай партыі «Апазіцыйная платформа «За Жыццё» (АПЗЖ) пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў абралі новага «кіраўніка» горада. Ім стаў Канстанцін Івашчанка. 

04.04.2022 / 21:01

Як паведаміў дарадца легітымнага мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка, для прыняцця гэтага рашэння ў Марыупаль прымусова звезлі з горада і навакольных вёсак усіх магчымых дэпутатаў.

Акрамя таго, гэты сход «ратыфікаваў вынікі рэферэндуму 2014 года», з-за чаго Марыупаль цяпер нібыта лічыцца часткай «ДНР».

Перад гэтым законная Марыупальская гарадская рада выключыла за свайго складу дэпутатаў ад АПЗЖ.

Nashaniva.com