У Столінскім раёне сацработнік скрала ў пенсіянеркі грошы
97-гадовая бабуля нават падумаць не магла, што чалавек, які глядзіць за ёй, можа скрасці грошы.
20.08.2009 / 11:37
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УСС Брэсцкага аблвыканкама.
З заявай у міліцыю звярнулася 97‑гадовая пенсіянерка, жыхарка Давыд‑Гарадка. Невядомы скраў у яе чатыры мільёны рублёў і залаты крыжык.
Як высветліла следства, скрала іх сацыяльны работнік. 49‑гадовая жанчына часта прыбірала ў доме. Бабуля нават падумаць не магла, што чалавек, які глядзеў за ёй, можа пайсці на такое.
Сацработніку пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да трох год.