Сярод украінцаў падае падтрымка ўступлення ў НАТА, але расце падтрымка ўступлення ў Еўрасаюз

Аб гэтым сведчаць свежыя дадзеныя апытання, праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг».

05.04.2022 / 19:43

Так, паводле дадзеных апытання, у першыя дні вайны падтрымка ўваходжання Украіны ў альянс вырасла з 62 да 76%.

У першы тыдзень падтрымка зменшылася да 72%, а па стане на канец сакавіка складае 68%.

«Гэта значыць, яна набліжаецца да даваенных паказчыкаў», — гаворыцца ў справаздачы.

Затое падтрымка ўступлення ў Еўрасаюз у першыя дні вайны вырасла з 68 да 86%. Далей рост працягнуўся і да канца сакавіка складае 91% — абсалютны рэкорд за ўсе гады даследаванняў.

Nashaniva.com