Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Шакуціна, Пефціева і іншых
МЗС Канады апублікаваў новы спіс санкцый. Яны ўключаюць абмежаванні ў адносінах да дзевяці беларускіх грамадзян, піша reform.by.
06.04.2022 / 09:22
У санкцыйным спісе аказаліся намеснікі міністра абароны Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.
У спісе таксама вядомыя бізнэсмены. У спіс увайшлі:
Аляксандр Шакуцін («Амкадор»),
Валянцін Байко (член Савета Рэспублікі, «Контэ СПА»),
Яўген Баскін («Сервалюкс»),
Павел Тапузідзіс («Карона», «Тытунь-Інвест»),
Уладзімір Пефціеў,
Анатоль Тарнаўскі.
Уладзімір Пефціеў трапляе пад санкцыі ўжо не першы раз. Раней яго звязвалі з гандлем зброяй праз «Белтэхэкспарт». Таксама дзесяць гадоў таму пад санкцыямі быў Анатоль Тарнаўскі.
Падсакцыйным асобам забараняецца ўезд у краіну, іх актывы замарожваюцца. Таксама канадскім грамадзянам забараняецца аказваць ім садзейнічанне, весці гандаль, перадаваць тэхналогіі.