Масавая пагібель рыбы ў рацэ Піна

20.08.2009 / 13:03

Масавая пагібель рыбы адбылася ў рацэ Піна (Пінскі раён Брэцскай вобласці), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс‑сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь.

Паведамленне пра мор рыбы паступіла ад спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя сёння раніцай. Прычыны інцыдэнту і колькасць загінулай рыбы зараз высвятляюцца.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Пінскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У Пінскі раён выехала таксама лабараторная служба Мінпрыроды браць пробы для аналізу вады ў рацэ Піна.