Сталі вядомыя прозвішчы трох «рэйкавых партызан»
6.04.2022 / 16:30
Сталі вядомыя імёны «рэйкавых партызан», якія былі затрыманыя пад Бабруйскам.
Калаж «Нашай Нівы» на аснове фотаў з сацсетак. Злева направа: Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч.
Гэта Уладзімір Аўрамцаў (07.04.1994), Дзмітрый Клімаў (21.09.1993), Яўген Мінкевіч (28.01.1994).
Трое жыхароў Бабруйска былі затрыманыя ў ноч на 30 сакавіка, яны ажыццяўлялі сабатаж на чыгунцы, Яшчэ аднаго партызана затрымалі затрымалі 1 красавіка ў Барысаўскім раёне. Трое з чатырох падпольшчыкаў былі параненыя пры затрыманні.