Зміцер Дашкевіч не выйдзе на волю, яго арыштавалі па крымінальнай справе
«Званіў следчы з СК. Зміцер арыштаваны па арт. 342 ч. 1. Заўтра не выйдзе», — паведаміла ў Фэйсбуку жонка Змітра Дашкевіча Наста.
06.04.2022 / 19:24
Сям'я Дашкевічаў
Частка 1 арт. 342 КК — гэта «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
Актывіста Змітра Дашкевіча 24 сакавіка затрымалі на 15 сутак, але амаль адразу з'явілася інфармацыя ад сілавікоў, што супраць яго будзе крымінальная справа.