Прызначаны новы намеснік кіраўніка мінскага офісу АБСЕ

Чакаюць і прызначэння наступніка Ганса‑Ёхана Шмідта.

20.08.2009 / 14:52

8 верасня ў мінскім офісе ОБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка прадстаўніцтва. Ім стаў казахскі дыпламат Жандос Асанаў.

Да гэтага Асанаў з’яўляўся дарадцам‑пасланнікам прадстаўніцтва Казахстану пры АБСЕ. А яшчэ раней Жандос Асанаў быў выканаўчым дырэктарам Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі. У гэтую арганізацыю ўваходзіць 20 дзяржаваў, сярод якіх Кітай, Расія, Паўднёвая Карэя, Афганістан, Егіпет, Казахстан, Турцыя.

Чакаюць у Мінску і прызначэння наступніка Ганса‑Ёхана Шмідта на пасадзе кіраўніка офісу. «Чакаем новага прызначэння. Яно павінна адбыцца ўжо восенню», — паведамілі «НН» у мінскім офісе ОБСЕ.

ЗП