Осла — самы дарагі горад свету

Масква адзначылася рэкордным падзеннем — з першага дзесятка на 56-ае месца.

20.08.2009 / 17:27

У спісе, які склаў швейцарскі інвестыцыйны банк UBS, знаходзяцца самыя дарагія гарады свету. Праз крызіс ранейшыя лідэры адкаціліся ў сярэдзіну рэйтынга.

Першае месца заняла сталіца Нарвегіі Осла.
Варта нагадаць, што валюта менавіта гэтай краіны была прызнана найлепшай у свеце. Крызіс ударыў па краіне нямоцна. Далей у пачэсным спісе ідуць Цюрых, Капенгаген, Жэнева і Токіа.

Пацярпелі ад крызіса і, адпаведна, апусціліся ў рэйтынгу Лондан (з 2-га на 22-ое месца), Масква, Сеул і Мехіка.

А вось

самымі недарагімі для жыцця названыя азіяцкія гарады Куала-Лумпур, Маніла, Дэлі і Мумбай.