Выспа ў Балтыйскім моры як элітная кватэра ў Мінску

За выспу Талаў, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, просяць столькі ж, колькі за элітную двухпакаёўку ў цэнтры Мінску

20.08.2009 / 22:36

Сям'я з Германіі вырашыла прадаць маленькую прыватную выспу Толаў у Балтыйскім моры.
Плошча выспы складае каля 2 га.

Супругі Фоігт, якія жывуць на суседняй выспе, ужо саслабелі і падарожжы на чоўне на Толаў становяцца ўсё больш складанымі для іх. Толаў знаходзіцца ў своеасаблівай бухце. Тут растуць букі, ясені і дубы, гняздуюцца лебедзі.

За выспу немцы просяць 150 тысяч еўра.
Для параўнання, элітныя двухпакаёўкі ў цэнтры Мінска прадаюцца па 170-200 тысяч еўра. Цана на выспу пакуль што не надта высокая, бо там забаронена будаўніцтва. Калі дазвол будзе атрыманы, цана ўзляціць як мінімум удвая.

ЯМ, паводле Financial Times Deutschland