Шафкі, якія захаваліся ў разбураным доме ў Барадзянцы, узарвалі інтэрнэт
Фоты ацалелых кухонных шафак ў разбуранай кватэры уразілі карыстальнікаў Твітара. «Будзь, як шафка», — пішуць яны адзін аднаму.
08.04.2022 / 15:21
У шафках захаваліся нават талеркі і цагляны пеўнік.
Фота: agremantida / Twitter
Фота: agremantida / Twitter
«Майстар сказаў, што добра павесіў, майстар не *** [падмануў]», — рэзюмуюць чытачы. Шмат хто пытае нумар невядомага героя.
Шафкі натхнілі людзей на новыя выявы.