Чатыры машыны сутыкнуліся на праспекце Незалежнасці

За ноч з суботы на нядзелю ў Мінску адбыліся дзве сур'ёзныя аварыі, паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

10.04.2022 / 20:17

Каля 23.30 на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. 23-гадовы хлопец за рулём Honda ехаў ад вуліцы Валадарскага ў бок Свярдлова і, перастройваючыся, урэзаўся ў Volkswagen, Renault і Kia, якія стаялі перад светлафорам. Кіроўцу Honda забралі ў бальніцу, астатнія не пацярпелі, машыны атрымалі пашкоджанні.

Пазней, каля 2.15, на вуліцы Старынаўскай у аварыю трапіў іншы 23-гадовы кіроўца на Volkswagen. Ён ехаў ад вуліцы Скарыны ў бок вуліцы Заснавальнікаў і наскочыў на бардзюр. Машына вылецела ў кювет і перакулілася. Кіроўца не пацярпеў. 

Па абодвух фактах праводзяцца праверкі. 

Nashaniva.com