Дарадца Байдэна: Расія неўзабаве вылеціць з ліку найбуйнейшых эканомік свету

У выніку уведзеных краінамі Захаду санкцый расейская эканоміка, верагодна, неўзабаве перастане ўваходзіць у найбуйнейшыя эканомікі свету. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван ў інтэрв'ю выданню ABC News.

10.04.2022 / 22:28

Джэйк Саліван. Фота: Ting Shen/Bloomberg via Getty Images

«Калі паглядзець на незалежныя прагнозы па расійскай эканоміцы, то, верагодна, у гэтым годзе яна ўпадзе прыкладна на 10—15% і перастане быць адной з найбуйнейшых эканомік свету з-за эканамічнага ціску, які мы на іх аказваем», — сказаў Саліван.

Ён таксама дадаў, што цяпер эканоміку Расіі штучна падтрымліваюць мясцовыя банкі.

«Банкам расійскі ўрад не дазваляе прадаваць даляры кліентам. Такім чынам яны абараняюць рубель. Але гэта мае велізарныя эканамічныя выдаткі для расійскай эканомікі. Мы працягнем сціскаць расійскую эканоміку, каб Расія і Крэмль адчулі боль ад таго, што яны зрабілі ва Украіне», — адзначыў ён.

Nashaniva.com