Усе чакаюць вырашальнай бітвы за Данбас. Ад чаго залежыць, хто ў ёй пераможа?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прагназуе, што на гэтым тыдні расійскія войскі пяройдуць у вызначальны наступ на поўначы і поўдні Данбаса. Перакідванне падмацавання у раён меркаванай бітвы заўважанае з абодвух бакоў, аднак яно яшчэ не з'явіліся на полі бою. Калі ўсе сілы будуць уведзеныя ў бой, у вайне пачнецца прынцыпова новы этап, піша «Медуза».

12.04.2022 / 13:53

Салдаты украінскай арміі, Кіеў, 1 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP 

Чым новы этап вайны будзе адрознівацца ад папярэдняга?

Войскі Украіны і РФ, раней задзейнічаныя на перарывістай лініі фронту ў сотні кіламетраў ад Сум да Кіева, цяпер апынуцца адзін насупраць аднаго на фронце ў дзясяткі кіламетраў.

Шчыльнасць размяшчэння войскаў і агню ўзрастуць: замест сутыкненняў асобных баявых груп і артылерыйскіх батарэй, як мяркуецца, на вузкім участку фронту будуць весці баі злучэнні, якія складаюцца з дзясяткаў тысяч вайскоўцаў.

У вайне першага тыпу расійскія войскі не атрымалі поспеху: у іх, здаецца, не было ні колькаснай перавагі, ні перавагі ў інфармаванасці аб полі бою (гэта значыць, разведцы).

Што змяняецца

Расійская армія да 3 красавіка цалкам пакінула тэрыторыі Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей. Войскі адышлі на тэрыторыю Беларусі і Расіі. Лінія фронту ажно да поўначы і захаду Харкаўскай вобласці цяпер фактычна праходзіць па дзяржаўнай мяжы Расеі і Украіны (там адносна спакойна). З Беларусі вялікая частка расійскіх войскаў таксама была выведзеная на тэрыторыю Расіі.

Расійскае Мінабароны адразу абвясціла, што ўсе выведзеныя войскі (ці прынамсі тая іх частка, што засталася баяздольнай пасля няўдалай аперацыі ў атачэнні Кіева, Чарнігава і Сум) будуць выкарыстаныя ў вызначальнай бітве за Данбас. У Харкаўскую вобласць ужо прыбылі дэсантныя часткі, якія ўдзельнічалі ў бітве за Кіеў.

На час гэтай бітвы, мяркуючы па ўсім, замарожаныя і перамовы пра будучыню ў свеце.

Будучую бітву прыкладна аднолькава ўяўляюць і заходнія, і аналітыкі з Расіі. Расійская армія сканцэнтруе ўсе даступныя сілы на двух кірунках:

Наколькі можна меркаваць па відэа-і фотаматэрыялах з месцаў, а таксама паведамленнях пракрамлёўскіх журналістаў, групоўкі, якія павінны прыняць удзел у наступе, пакуль не створаныя.

Высновы з гэтага можна зрабіць такія: альбо сілы для наступлення яшчэ не сабраныя і яно пачнецца не ў бліжэйшыя дні, альбо расійскае камандаванне выбера іншыя напрамкі ўдару.

Апошняе менш верагодна: калі на поўдні ёсць некалькі адносна зручных кропак для наступу (моцна ўмацаваныя за апошнія сем гадоў прыгарады Данецка, Аўдзееўка і Мар'інка; вялікая Навасёлаўка на ўсход ад Данецка; раён Гуляйполя ў Запарожскай вобласці), то на поўначы плацдарм на Северскі Данец ў раёне Ізюма — практычна адзіны магчымы варыянт.

Ці можа паўтарыцца сцэнарый бітвы за Кіеў?

Наўрад ці. Невядома, хто пераможа, але калі ваенныя эксперты маюць рацыю, то аперацыя будзе сур'ёзна адрознівацца ад таго, што мы бачылі да гэтага часу.

Буча, 3 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP 

Шчыльнасць размяшчэння задзейнічаных ўсяго на двух галоўных напрамках войскаў — па крайняй меры, з расійскага боку — павінна быць нашмат вышэйшай, чым на разрозненых участках па ўсёй Украіне месяц таму.

Сканцэнтраваўшы сілы і агнявыя сродкі, расійскія войскі паспрабуюць праламаць ўкраінскую мабільную абарону ў шэрагу паслядоўных аперацый.

Зыход будзе залежаць ад таго, ці дазволіць канцэнтрацыя сіл на вузкім фронце вырашыць выяўленыя ў першы месяц вайны тактычныя праблемы.

Якія праблемы ёсць у расійскіх войскаў?

Якія галоўныя праблемы ўкраінскай арміі?

Што такое ОРДЛО і ў чым розніца паміж БТГр і БТР? Гайд па тэрмінах і абрэвіятурах вайны ва Украіне

Што будзе рабіць Захад, калі Пуцін нанясе ядзерны ўдар? Ёсць тры варыянты, адзін з іх катастрафічны для Беларусі

Nashaniva.com