Палітолаг Кацярына Шульман з'ехала ў Германію
Палітолаг Кацярына Шульман паведаміла «Настоящему времени», што з'ехала з Расіі і знаходзіцца ў Германіі як стыпендыят фонду Роберта Боша.
13.04.2022 / 09:21
«Гэта не бестэрміновае мерапрыемства, яно цалкам абмежаванае часовымі тэрмінамі», — зазначыла Шульман. Яна адмовілася лічыць сябе «паўнавартасным эмігрантам».
Кандыдат палітычных навук Кацярына Шульман да апошняга часу з'яўлялася дацэнтам Маскоўскай Вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук («Шанінка»), а таксама выкладала на кафедры дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі Інстытута грамадскіх навук Ранхігс.
Да закрыцця радыёстанцыі «Эхо Москвы» вяла там аўтарскую праграму «Статус».
У канцы лютага Шульман выступіла супраць вайсковага ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Пазней стала вядома, што МУС запрасіла ў «Шанінкі» дакументы аб супрацоўніцтве з шэрагам выкладчыкаў, якія «крытычна выказваюцца пра дзейную расійскую ўладу». У іх ліку называлася і Шульман.