Жыхара Мінска асудзілі да 10 гадоў калоніі за спробу падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда

У Мінскім абласным судзе напрыканцы сакавіка па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове) асудзілі ў закрытым рэжыме 39-гадовага мінчука Аляксандра Зайцава, піша «Вясна».

15.04.2022 / 19:12

Аляксандр быў затрыманы 22 жніўня 2021 года каля лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы за спробу падпалу. Яго дзеянні кваліфікавалі як акт тэрарызму.

«Абвінавачаны не змог давесці свой намер да канца, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў своечасова спынілі супрацьпраўныя дзеянні», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Суддзя Сяргей Епіхаў пакараў Аляксандра 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com