У Севастопалі развіталіся «з караблём і маракамі». Хоць экіпаж нібыта эвакуявалі

У анексаваным Расіяй Севастопалі прайшла цырымонія развітання з ракетным крэйсерам «Масква», які напярэдадні патануў у Чорным моры. На цырымоніі прысутнічалі ветэраны ВМФ і святар. На адным з жалобных вянкоў бачная стужка з надпісам «Караблю і маракам».

15.04.2022 / 20:54

Пры гэтым у расійскім Мінабароны заяўлялі, што экіпаж патанулага крэйсера быў эвакуяваны. Але не ўдакладнялася, колькі менавіта чалавек на ім знаходзілася падчас патрапляння ў карабель украінскіх ракет «Нептун».

Украінскі бок сцвярджае, што экіпаж «Масквы» не змаглі эвакуяваць з-за шторму. І нібыта загінуў у тым ліку і капітан карабля Антон Купрын.

Nashaniva.com