Вызначылі месцы, у якіх транспартныя сродкі з ЕС змогуць праводзіць аперацыі з грузамі

У Беларусі з 16 красавіка ўводзіцца забарона на ўезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ЕС. Але пры гэтым Дзяржаўны мытны камітэт па ўзгадненні з Мінтрансам вызначыў спіс месцаў, куды транспартныя сродкі могуць накіравацца для перачэпкі.

15.04.2022 / 21:11

У апублікаваным Дзяржыўным мытным камітэтам спісе — 14 зонаў чакання і пунктаў мытнага афармлення ў асноўных пунктах пропуску: Казловічы, Бераставіца, Брузгі, Прывалка, Беняконі, Каменны Лог, Катлоўка, Грыгароўшчына, Урбаны, Відзы.

У ДМК дадалі, што ў зонах чакання будуць рабіцца толькі аперацыі па перечэпцы.

Чытайце таксама:

Ці можна трактаваць пастанову аб абмежаванні ўезду машын з ЕС у Беларусь як забарону на транзіт грузаў? Адказ — не

Беларусь абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў, зарэгістраваных у Еўрасаюзе

Nashaniva.com