«Вы жахнецеся». Лукашэнка зноў паабяцаў расказаць цікавае

Гэтым разам абяцанні тычыліся заходніх дыпламатаў. Яны, па словах Лукашэнкі, займаюцца ў Беларусі «дзейнасцю падобна фашызму». Пра гэта Лукашэнка заявіў журналістам у Хатыні падчас удзелу ў прызначаным на сёння агульнадзяржаўным суботніку, перадае БелТА.

16.04.2022 / 12:09

«Калі-небудзь я гэта зраблю. Абагульнім усё дакументальна і вывалім, чым яны тут займаюцца. Вы жахнецеся. Гэта ўжо не нацыкі нават, гэта ўжо падобна фашызму — тое, што яны тут робяць у Беларусі. Гэта відаць у выглядзе гэтых санкцый і ціску на Беларусь», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com