Палітвязня Пашкевіча асудзілі да 3 гадоў «хіміі»
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 16 красавіка вынес прысуд 34-гадоваму палітзняволенаму Аляксандру Пашкевічу, які амаль тры месяцы ўтрыміваўся пад вартай у СІЗА-1, паведамляюць праваабаронцы.
16.04.2022 / 19:43
Аляксандр Пашкевіч быў затрыманы 20 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Аляксандру прад'явілі абвінавачванні і змясцілі пад варту ў СІЗА-1.
Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым і прызначыла тры гады «хіміі». Мужчыну вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.