У Севастопалі адбылася сустрэча камандавання флотам з экіпажам «Масквы»

У Севастопалі адбылася сустрэча галоўнакамандуючага ВМФ адмірала Мікалая Яўменава і камандавання Чарнаморскім флотам з экіпажам крэйсера «Масква», паведамляе Мінабароны РФ.

16.04.2022 / 20:05

Першая частка відэа без гуку. Як тлумачыць Novaya Gazeta. Europe, на кадрах ідзе развод асабістага складу: камандзір абавязаны далажыць колькасць складу, колькасць прысутных у страі і колькасць выбыўшых (выбылыя — гэта параненыя, хворыя, загінулыя альбо прысутныя не ў страі, а на іншых працах). 

Такім чынам, даныя аб колькасці тых, хто выжыў з маракоў крэйсера «Масква», застаюцца невядомыя.

Чытайце таксама:

У Севастопалі развіталіся «з караблём і маракамі». Хоць экіпаж нібыта эвакуявалі

Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі? 

Што вядома пра ракеты «Нептун», якімі падбілі расійскі флагманскі карабль «Масква»

Nashaniva.com