Глядзіце, якая чарга ўтварылася ў кнігарню «Галіяфы». Працу гэтага выдавецтва «часова прыпыніў» Мінінфарм

Дзейнасць выдавецтва прыпыняецца на тры месяцы з 18 красавіка. Выдавецтва «Галіяфы» аб'явіла распродаж.

16.04.2022 / 23:15

Фота: сацыяльныя сеткі

«У нас застаюцца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашы выданні робім 20% зніжкі. Прыходзьце да нас у кнігарню «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем рады вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая», — напісалі «Галіяфы» ў сацыяльных сетках.

Людзі адгукнуліся.

Напярэдадні таксама стала вядома, што аналагічна прыпыненая дзейнасць выдавецтва «Медысонт», аднаго з найстарэйшых беларускіх выдавецтваў. У сакавіку выдавецтву «Янушкевіч» загадалі тэрмінова вызваліць офіс.

Nashaniva.com