З’явілася фатаграфія, як гарыць і тоне крэйсер «Масква»

Журналіст-даследчык OSINTtechnical апублікаваў імаверна першыя фота расійскага крэйсера «Масква» пасля таго, як ў яго трапілі ўкраінскія ракеты «Нептун» у Чорным моры.

18.04.2022 / 09:23

Журналіст таксама адзначыў, што «існуе разыходжанне паміж датай фота 15.04 і датай затаплення 14.04».

Адно з фота зробленае з карабля, які, верагодна прыбыў на дапамогу флагману Чарнаморскага флота. На ім відаць, што крэйсер нахіліўся на левы бок.

«Я не магу праверыць сапраўднасць, але гэта крэйсер класа «Слава», і я не думаю, што хто-небудзь з іх з іх быў знішчаны такім чынам».

Таксама над палубай бачныя дзве крыжаваныя струі вады — гэта можа сведчыць аб тым, што так альбо спрабавалі патушыць пажар, альбо маглі адпампоўваць з трумаў ваду, выкарыстоўваючы пажарныя гідранты як помпы.

OSINTtechnical таксама лічыць, што «Масква» гарэла ўнутры, перш чым затануць, таму што з большасці бачных ілюмінатараў бачны моцны дым.

Украіна сцвярджае, што падбіла «Маскву» ракетамі «Нептун». Расія прызнала, што карабель затануў, але кажа, што гэта адбылося пасля пажару і шторму.

Чытайце таксама:

«Дзядуля ствараў карабель не для такіх мэтаў». Унук канструктара «Масквы» пра самую дарагую страту войскаў РФ

Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі? 

Nashaniva.com