У Львове расійская крылатая ракета папала ў шынамантаж. Загінулі сем чалавек
абноўлена
У выніку сённяшніх ракетных удараў па Львове загінулі сем чалавек, яшчэ 11 пацярпелі. Працягваюцца пажары на аб'ектах інфраструктуры.
18.04.2022 / 10:53
Пра гэта напісаў кіраўнік Львоўскай ваеннай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі.
«Па інфармацыі паветранага камандавання «Захад», сёння раніцай адбылося чатыры ракетныя ўдары па Львове. Тры — па аб'екце ваеннай інфраструктуры. Адзін — па шынамантажы. У выніку трапленняў адбыліся пажары. Тушэнне яшчэ працягваецца», — напісаў Казіцкі. Паводле яго слоў, аб'екты атрымалі істотныя пашкоджанні.
«На жаль, ёсць загінулыя і пацярпелыя. Сярод пацярпелых — адно дзіця. Звесткі ўдакладняюцца», — адзначыў Казіцкі.