З факультэта міжнародных адносін звольнілі Аляксандра Данілевіча

Яшчэ адно палітычна матываванае звальненне з БДУ — пасля 20 гадоў працы на Факультэце міжнародных адносінаў не працягваюць кантракт з дацэнтам Аляксандрам Данілевічам.

18.04.2022 / 13:07

«БДУ звальняе мяне з-за грамадзянскай пазіцыі, — распавёў выкладчык «Еўрарадыё». — Не працягвае кантракт, нават не тлумачачы чаму».

Акрамя працы ў БДУ, Данілевіч — паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.

Nashaniva.com