У Рэчыцы знік расійскі вайсковец

У Рэчыцы Гомельскай вобласці шукаюць зніклага расійскага вайскоўца.

18.04.2022 / 13:48

Пра гэта паведамілі раніцай у панядзелак у мясцовай групе ў сацсетцы.

Зніклага завуць Дашыпылаў Аляксандр Мікалаевіч, яму 45 гадоў. Паведамляецца, што ён быў апрануты ў ваенную форму. У каментарыях жыхары горада пішуць, што бачылі Дашыпылава на вуліцах.

Людзей, якія маюць інфармацыю пра расіяніна, просяць тэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.

Nashaniva.com