Беларус памёр на будаўніцтве АЭС у Бангладэш

Грамадзянін Беларусі памёр на будаўніцтве АЭС «Рупур» у Бангладэш. Ягонае цела знайшлі ў пакоі ў доме, дзе жывуць замежныя будаўнікі, піша reform.by.

18.04.2022 / 16:41

Будаўніцтва АЭС «Рупур» у Бангладэш. Фота: Global Look Press

Мужчыну было 52 гады, ён працаваў у кампаніі Grunwald, якая займаецца будаўніцтвам АЭС. У артыкуле агенцтва United News of Bangladesh называецца яго імя — Ivanu Maxim.

Цела мужчыны знайшоў у пятніцу раніцай яго сусед і выклікаў паліцыю. Паліцыя мяркуе, што прычынай смерці магло стаць спыненне сэрца.

Дарэчы, у канцы студзеня — пачатку лютага гэтага года ў Бангладэш памерлі пяць расіян, якія працавалі на будаўніцтве гэтай самай АЭС «Рупур». Мясцовыя ўлады вядуць расследаванне.

Nashaniva.com