Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб забралі на допыт у СК
Сёння да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт.
20.04.2022 / 13:32
Як паведамілі блізкія Аксаны Колб, група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала сёння ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку «Новага Часу» на допыт у СК. Па якой справе і ў якім статусе — невядома.
Нагадаем, газета «Новы Час» са жніўня 2021 года не выходзіць, сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года, нагадвае выданне.