«БСБ-Банк» стаў збіраць 20% камісіі за зняцце грошай з картак банкаў-нерэзідэнтаў
«БСБ-Банк» паведаміў, што за зняцце грошай у сваіх банкаматах з картак банкаў-нерэзідэнтаў цяпер бярэ 20% камісіі. Пры гэтым няма розніцы, якая валюта здымаецца, для беларускіх рублёў выключэнне не прадугледжанае.
20.04.2022 / 17:23
«БСБ-Банк» паведаміў, што за зняцце грошай у сваіх банкаматах з картак банкаў-нерэзідэнтаў цяпер бярэ 20% камісіі. Пры гэтым няма розніцы, якая валюта здымаецца, для беларускіх рублёў выключэння не прадугледжана.
Новая норма дзейнічае з 19 красавіка.
«Па картках «БСБ-Банка», а таксама картках банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь зняцце наяўных (беларускія рублі і замежная валюта) у банкаматах «БСБ-Банка» ажыццяўляецца бясплатна», — паведамляецца на сайце банка.