Маргарыта Ляўчук праспявала «Чырвону каліну»

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук у знак салідарнасці з Украінай выканалі песню «Ой, у лузі червона калина», якая стала на фоне вайны сімвалам мужнасці украінцаў.

20.04.2022 / 19:27

«Ой, у лузі» — песня ўкраінскіх сечавых стральцоў, якая ў нашы дні стала сімвалам стойкасці і мужнасці ўкраінскага народа перад расійскай агрэсіяй.

Выкананнем гэтай натхняльнай песні Ляўчук і Павук выказваюць Украіне сваю падтрымку, павагу і салідарнасць. А таксама заклікаюць падтрымліваць беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага.

Кліп знят на студыі «Маланка Медыя».

Nashaniva.com