Пад Лунінцам 10 сакавіка сапраўды разбіўся расійскі самалёт
10 сакавіка каля 21:00 у раёне Кажан-Гарадка пад Лунінцам сапраўды разбіўся самалёт Су-34. Пра гэта сведчыць перахопленая размова Ваенна-касмічных сілаў Расіі.
20.04.2022 / 20:35
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» атрымала перахоп перамоваў Ваенна-касмічных сілаў Расіі, якія цалкам пацвярджаюць дадзеную інфармацыю.
Вядома, што борт зваліўся ў забалочанай мясцовасці і згарэў. Абодва пілоты катапультаваліся і былі знойдзеныя ў ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаныя і верталёты ВПС РБ.
Акрамя таго, на перахопленых перамовах чуваць, што пілоты іншых самалётаў паведамляюць: яны бачылі ўспышку ў момант падзення знішчальніка.
Характэрна, што ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое здарэнне так дагэтуль і не з'явілася.