Пуцін загадаў адмяніць штурм «Азоўсталі», а ўзяць абаронцаў голадам
Падчас сустрэчы ў Крамлі з прэзідэнтам Расіі міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што Марыупаль «вызвалены».
21.04.2022 / 10:14
Аднак, па словах Шайгу, на тэрыторыі «Азоўсталі» застаюцца каля дзвюх тысяч «баевікоў». Гэтую тэрыторыю Узброеныя сілы Расіі яшчэ не кантралююць.
За амаль два месяцы вайны горад, у якім жылі 430 тысяч чалавек, быў амаль цалкам знішчаны, дзясяткі тысяч мірных жыхароў былі забітыя.
Пуцін загадаў адмяніць штурм «Азоўсталі», назваўшы яго «немэтазгодным».
«Не трэба лезці ў катакомбы, трэба заблакаваць прамысловую зону ў «Азоўсталі» так, каб муха не праляцела», — сказаў Пуцін.