Расійскі ракетны ўдар па Адэсе: загінулі восем чалавек, сярод іх трохмесячнае дзіця

абноўлена

Вялікая субота азмрочаная новым варварствам.

23.04.2022 / 17:44

Скрыншот з відэа.

Знойдзеныя яшчэ 18 параненых. Ратавальнікі працягваюць разбіраць руіны, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Ракеты былі выпушчаныя з акваторыі Каспійскага мора. Дзве з іх збіла супрацьпаветраная абарона, яшчэ дзве ўдарылі па жылым доме і аб’екце інфраструктуры. 

Адначасова ўдары былі нанесеныя і па Дняпры. Частку ракет там збілі, адна ўзарвалася на ўскрайку прыгарадной вёскі, утварыўшы 4-метровай глыбіні варонку і перабіўшы газаправод нізкага ціску.

Міністэрства абароны Расіі заяўляла пра поўнае знішчэнне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны яшчэ ў першы дзень вайны. Пасля Масква паўтарала тую ж заяву некалькі разоў. Аднак украінская СПА не толькі не дазваляе расійскай авіяцыі залятаць унутр краіны, але і захоўвае здольнасць збіваць крылатыя ракеты. 

Усяго за час канфлікту Расія выпусціла па Украіне больш за 2000 крылатых і балістычных ракет, вялікую частку з іх — з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com