З'явіліся фота сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з дзяржсакратаром ЗША і міністрам абароны ЗША 

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін прыбылі ў Кіеў. Яны правялі сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

25.04.2022 / 09:24

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін абвясцілі аб выдзяленні $713 млн на вайсковыя патрэбы Украіне і яшчэ 15 краінам.

У той жа час Расія накіравала ЗША ноту з патрабаваннем спыніць пастаўкі зброі ва Украіну.

Nashaniva.com