Два ўкраінскія беспілотнікі былі збітыя ў Курскай вобласці — расійскія ўлады

Сёння ў 4.15 раніцы ў вёсцы Бароўскае Рыльскага раёна разлікі расійскіх СПА збілі два ўкраінскія беспілотнікі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал губернатара Курскай вобласці.

25.04.2022 / 09:43

«Ахвяр, пацярпелых і разбурэнняў няма. Сітуацыя цалкам кантралюецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Фотадоказаў расійскі бок не публікуе.

Магутныя пажары ў Бранску: гараць рэзервуары дызпаліва на нафтаправодзе «Дружба» і ў вайсковай часці

Nashaniva.com