Машына «Яндэкс.Таксі» пратараніла металічную агароджу ў Мінску — пацярпела пасажырка

Паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, сёння каля 6 гадзін 23-гадовы мужчына на аўтамабілі «Фальксваген» сэрвісу «Яндэкс.Таксі» не справіўся з кіраваннем.

25.04.2022 / 10:38

На вуліцы Магілёўскай яго вынесла на раздзяляльную паласу, машына пратараніла металічную агароджу.

39-гадовая пасажырка атрымала траўмы і была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову. Жанчына не была прышпіленая рамянём бяспекі.

Nashaniva.com