Перад падаражаннем жыхар Слуцка закупіўся цукрам на 1300 рублёў

«Інфа-Кур’ер» піша, што гэта больш за 700 кг прадукту.

25.04.2022 / 10:45

Выданне адзначае, што калі партыю перапрадаць па новых цэнах, то можна зарабіць мінімум 400 рублёў.

Аднаму чалавеку такой колькасці цукру хопіць гадоў на 25, а на сям'ю з трох чалавек — гадоў на 8.

Яшчэ можна выгнаць 1400 паўлітровых бутэлек самагону. 

Падпісчыкі тэлеграм-канала «Кур’ера» напісалі, што, магчыма, мужчына мае пчальнік, і цукар пойдзе на падкорм.

Nashaniva.com