Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа
Па інфармацыі «Нашай Нівы», міністра затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.
25.04.2022 / 13:56
Прычынай, імаверна, стаў падазрэнне ў атрыманні хабару.
Віталь Дрожжа працаваў міністрам лясной гаспадаркі з 5 красавіка 2018 года.
Ён нарадзіўся ў 1978 годзе. Пачаў кар'еру звычайным рабочым у Лагойскім лясгасе. У 2006 годзе працаваў галоўным інспектарам аддзела кантрольна-рэвізійнай працы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам. З 2013 па 2018 год быў гендырэктарам Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».