Затрыманы дырэктар Zborka labs Барыс Маманенка
Яму інкрымінуецца звыклы артыкул 342 ч. 1.
25.04.2022 / 15:37
З ім ужо з'явілася пакаяннае відэа, на якім мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог. Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Барыса «заробак большы за 5000 і вольны графік працы».
Маманенка інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Лабараторыя Zborka працуе з IT-стартапамі.