Пальчыса змясцілі ў штрафны ізалятар 

Пра гэта ў сваім твітар-акаўнце расказала ягоная адвакатка Марыя Колесава Гудзіліна. Прычына і тэрмін утрымання ў ШІЗА невядомыя.

25.04.2022 / 18:38

Эдуарда Пальчыса абвінавацілі ва ўзбуджэнні сацыяльнай варожасці (артыкул 130 КК), закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (артыкул 361 КК), арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК) і грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

17 снежня Мінскі гарадскі суд прысудзіў Эдуарда Пальчыса да 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com