Затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну
Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта адбылося 25 красавіка, жанчыну даставілі ў Ленінскае РУУС.
26.04.2022 / 09:19
Сёння над Наталляй павінен адбыцца суд па артыкуле 19.11 КоАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).
Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны. Не так даўно яна адбыла 15 сутак на Акрэсціна нібыта за ўдзел у антываеннай акцыі. У 2020 годзе атрымала 14 сутак арышту: тады ёй інкрымінаваўся артыкул 23.34 — удзел у пікетаванні. Перад затрыманнем яе звольнілі з МДЛУ за падтрымку адлічаных студэнтаў і рэпрэсаваных калег.