«УСУ гатовыя і не баяцца»: Зяленскі пра магчымасць удару з Прыднястроўя

Каментуючы магчымасць наступлення расійскай арміі з Прыднястроўя, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна да гэтага гатовая.

27.04.2022 / 08:02

«Што тычыцца расійскіх войскаў, якія ўвесь час прысутнічаюць на часова акупаванай тэрыторыі Малдовы, а менавіта ў Прыднястроўі, то мы ведаем іх магчымасці, і ўкраінскія ўзброеныя сілы да іх гатовыя і іх не баяцца», — адзначыў Зяленскі падчас сумеснага брыфінгу з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Марыяна.

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што з яго пункту гледжання цалкам відавочна, што апошнія падзеі з абстрэламі і выбухамі ў Прыднястроўі — гэта расійская правакацыя з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

«Мы дакладна разумеем, што гэта адзін з крокаў РФ, — сказаў ён. — І гэта працуюць спецслужбы, якія паказваюць, што калі Малдова будзе падтрымліваць Украіну, то будуць тыя ці іншыя крокі…»

Чытайце таксама:

Румынскія і ўкраінскія войскі хутка вызваляць Прыднястроўе? Расказваем, што вядома

Nashaniva.com