Расіяне зноў заявілі аб абстрэле сваёй тэрыторыі «ўкраінскай авіяцыяй», якая даўно нібыта імі знішчаная
Па словах губернатара Бранскай вобласці Аляксандра Багамаза, расійскія сродкі СПА ў суботу раніцай выявілі ў небе над Бранскай вобласцю самалёт Узброеных сіл Украіны. Пры гэтым расійская СПА нібыта не дапусціла «проникновения» ўкраінскага самалёта на тэрыторыю Бранскай вобласці, два снарады трапілі па населеным пункце Жэча.
30.04.2022 / 11:45
Паведамляецца, што «ўдарам былі пашкоджаныя тэхнічныя будынкі нафтаналіўнага тэрмінала». Другі снарад пашкодзіў прылеглую тэрыторыю.
Расейская прапаганда даўно паведаміла, што «расправілася з украінскай авіяцыяй і СПА», пры гэтым перыядычна паведамляе аб абстрэлах тэрыторыі то з украінскіх верталётаў, то самалётаў.
Дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк назваў «абсалютна натуральным, прыродным працэсам» і «боскім умяшаннем у справы грэшнікаў» выбухі ў Белгарадскай, Варонежскай і Курскай абласцях РФ.