У Чачэрскім раёне дзве жанчыны ўчадзелі і ледзь не загінулі

Аб атручэнні людзей чадным газам ратавальнікам паведамілі ўчора ў 6.30 раніцы. У бальніцу трапілі адразу дзве жыхаркі вёскі Сярэднія Малынічы Чачэрскага раёна.

01.05.2022 / 12:11

54-гадовая беспрацоўная і 71-гадовая пенсіянерка палілі ў печы ў доме і рана зачынілі засаўку коміна. У выніку чад пайшоў усярэдзіну памяшкання. Жанчын шпіталізавалі.

Nashaniva.com