У Лісічанску Луганскай вобласці знішчылі гімназію, якую пабудавалі бельгійцы ў XIX стагоддзі

Пра знішчэнне адной з найлепшых школ Украіны паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

02.05.2022 / 14:23

«Была пабудаваная больш за сто гадоў таму бельгійцамі. Уваходзіла ў топ-100 найлепшых школ краіны. Вытрымала дзве сусветныя вайны і бой за горад у 2014-м, але згарэла з-за жывёл без каштоўнасцей у 2022 годзе», — напісала адна з выпускніц гімназіі.

У нядзелю ў выніку абстрэлу будынак загарэўся, агонь знішчыў яго цалкам.

Гімназію пабудавалі ў канцы XIX стагоддзя, будынак уваходзіў у ансамбль бельгійскай архітэктурнай спадчыны Лісічанска.

Так будынак выглядаў раней.

Nashaniva.com