У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем

Беларускія распрацоўшчыкі стварылі мабільную праграму Sequoia, якая дапамагае мужчынам сачыць за сваім сэксуальным здароўем і спраўляцца з самымі далікатным праблемамі, піша Zerkalo.io. Праграма даступная ў App Store.

04.05.2022 / 20:40

У аснове прыкладання Sequoia, расказваюць ягоныя стваральнікі, ляжыць медыцынскі алгарытм, які вызначае бягучы стан сэксуальнага здароўя карыстальніка і дае рэкамендацыі па яго паляпшэнні — сюды ўваходзяць практыкаванні, парады лекараў, трэкер сэксуальнай актыўнасці і адукацыйны кантэнт.

Па меры выканання рэкамендацый алгарытм адсочвае змены здароўя і раз у 21 дзень інфармуе пра гэта карыстальніка.

Над праграмай працуе каманда распрацоўшчыкаў і медыкаў (сэксолагаў, неўролагаў, уролагаў, псіхолагаў) з Беларусі. 

Nashaniva.com