Сцяну на польска-беларускай мяжы пашкодзілі ў двух месцах з боку Беларусі

Польская памежная служба заявіла, што ў сцяне, якая будуецца на мяжы з Беларуссю, з'явіліся пашкоджанні з беларускага боку, паведамляе Gazeta Wyborcza.

05.05.2022 / 14:56

Па словах прэс-сакратаркі пагранслужбы Польшчы Ганны Міхальскай, невядомымі былі прапілаваныя металічныя элементы канструкцыі сцяны, а побач знойдзены дыск ад балгаркі. А ў раёне памежнага пераходу ў Кузніцы пад сцяной былі зробленыя падкопы.

Польшча пачала будаўніцтва жалезнай сцяны на польска-беларускай мяжы пасля вострай фазы міграцыйнага крызісу, арганізаванага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Nashaniva.com